
Ужо зусім хутка распачнецца школьная пара. Мы таксама хацелі б далучыцца да Свята ведаў і зрабіць яго вясёлым, цікавым, запамінальным. Прапануем вам паўдзельнічаць у спецыяльнай акцыі, свайго рода “калейдаскопе радасці” для школьнікаў любога ўзросту. Выбірайце на свой густ:
- 1-5.09 - Школьны КВЭСТ, 5-11 класы (5 руб. за чал.)
- 1-5.09 - выстава школьных рэчаў часоў Максіма Багдановіча з фондасховішча музея + фотазона "Машына часу"
- 2-3.09 - майстар-клас па вырабу лэпбукаў "Буквар Максіма, 2-4 класы (5 руб. за чал.)
- 1-5.09 - лекцыя "Дзень гімназіста", 7-11 класы (5 руб. за чал.)
- 2-5.09 - КВІЗ "Партфель гімназіста", 3-5 класы (5 руб. за чал.)
Чакаем усіх жадаючых! Запіс па тэлефоне +375 355 22 95