Літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі»

27 верасня супрацоўнікі Дома-музея Адама Міцкевіча прынялі ўдзел у традыцыйным літаратурна-музычным фестывалі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Восень у Завоссі”, які адбыўся ў “Музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе” (Баранавіцкі раён).

Гасцей свята чакала экскурсія па сядзібе, выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, выставы, квэсты, майстар-класы, кірмаш рамёстваў і многае іншае. Атмасфера свята была яркай і незабыўнай.

У гэтым годзе фестываль упершыню прайшоў у міжнародным статусе: да свята далучыліся прадстаўнікі Дзяржаўнага музея А.С. Пушкіна "Міхайлаўскае" (Расія) і Музея-запаведніка Ф.І. Цютчава «Аўстуг» (Расія).

185